Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/158

Гэта старонка не была вычытаная

жа пачырванеў, скінуў капялюш і, махаючы ім, загаварыў хутка. — Шчыра кажучы, я даўно ўжо чакаў здарэньня, каб сказаць вам усё, усё… Гэта значыць я хачу сказаць, што вы глядзіцё на ўсіх людзей па-напалеонаўску, як на мяса, гарматам. Але ў Напалеона[1] была хоць сякая-такая ідэя, а ў вас, апрача агіды, анічога!

— У мяне агіда да людзей! — усьміхнулася княгіня са зьдзіўленьнем, паціскаючы плячыма. — У мяне!

— Але, у вас! Вам трэба факты? Калі ласка! У Міхальцове ў вас жывуць з жабрацтва тры былыя вашы кухары, што пасьлеплі ў кухнях ад гарачыні вашых печаў. Усё, што ёсьць на дзесятках тысяч вашых дзесяцін здаровае, моцнае і прыгожае, усё ўзята вамі і вашымі падхлебнікамі ў гайдукі, лёкаі, фурманы. Усё гэта двуногае быдла выхавалася ў лёкайстве, аб’елася, зрабілася няветлівым, страціла чалавечае аблічча, адным словам… Маладых мэдыкаў, аграномаў, настаўнікаў, наогул інтэлігентных працаўнікоў, божа мой, адрываюць ад справы, ад сумленнае працы і прымушаюць за кавалак хлеба браць удзел ува ўсякіх лялечных комэдыях, што ад іх сорам робіцца кожнаму сумленнаму чалавеку. Іншы малады чалавек не праслужыць і трох гадоў, а ўжо робіцца двудушнікам, падлізьнікам, паклёпнікам… Добра гэта? Вашы кіраўнікі-палякі, гэтыя подлыя сачкі, усе гэтыя Казімеры ды Каэтаны гайсаюць з раніцы да ночы па дзесятках тысяч дзесяцін і, каб вам унаравіць, стараюцца зьдзерці з аднаго

  1. Наполеон I Бонапарт — францускі імпэратар.