Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/159

Гэта старонка не была вычытаная

вала тры скуры. Прабачайце, я кажу бяз сыстэмы, але гэта дармо! Просты народ у вас за людзей ня маюць. Дый тых князёў, графоў і архірэяў, што прыяжджалі да вас, вы прызнавалі ўсяго як дэкорацыю, а не як жывых людзей. Але галоўнае… Галоўнае, што мяне больш за ўсё абурае — мець больш мільёнаў і нічога не зрабіць для людзей, ані нічога!

Княгіня сядзела зьдзіўленая, спалоханая, пакрыўджаная, ня ведаючы што сказаць і як трымацца. Ніколі раней з ёю не гаварылі гэтакім тонам. Няпрыемны, злосны голас доктара і яго нязграбная, заіклівая мова выклікалі ў яе вушах і галаве прарэзьлівы, грукатлівы шум, потым-жа ёй пачало здавацца, што доктар, як робіць гэсты, б’е яе сваім капялюшом па галаве.

— Няпраўда! — сказала яна ціха, нібы просячы ласкі. — Для людзей я шмат што добрае зрабіла, гэта вы самі ведаеце!

— Ды годзе вам, — крыкнуў доктар. — Няўжо яшчэ дагэтуль маеце вашу дабрачынную дзейнасьць за нешта сур’ёзнае і карыснае, а не за лялечную комэдыю? Бо гэта-ж была комэдыя ад пачатку да канца, гэта была гульня ў любасьць да бліжняга, самая відавочная гульня. І яе разумелі нават дзеці і дурныя бабы! Узяць хоць гэты ваш — як яго? — гасьцінны дом бязродных бабуль, дзе мяне вы прымусілі быць нечым накшталт галоўнага доктара, а самі былі ганароваю апякункаю. О, божа наш, што за ўстанова любая! Пабудавалі дом з паркетнаю падлогаю і з бандзеркаю на страсе, сабралі ў вёсках дзесятак старых і прымусілі іх