Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

ня служу! За што? Дагэтуль не разумею! Я, доктар мэдыцыны, дваранін, студэнт Маскоўскага унівэрсытэту, у сям’і — бацька, гэткая дробная і нікчэмная сошка, што мяне можна пагнаць у каршэль без тлумачэньня прычыны! Нашто са мною цырымоніцца? Я чуў пасьля, што жонка ў мяне ня пытаўшыся ціхенька хадзіла да вас разы тры прасіць за мяне, і вы яе ня прынялі ні разу. Кажуць, плакала ў прадпакоі. І я гэтага ніколі не дарую ёй, нябожчыцы! Ніколі!

Доктар сьціх і сашчапіў зубы, напружана прыгадваючы, што-б яшчэ гэтакае сказаць вельмі няпрыемнае, помсту якую… Ён нешта прыгадаў, і нахмураны, халодны твар яго раптам прасьвятлеў.

— Узяць хоць-бы вашы дачыненьні да гэтага кляштару, — загаварыў ён прагавіта. — Вы ніколі нікога не шкадавалі і што сьвяцейшае месца, дык больш падстаў на тое, што яму прыходзіцца на арэхі праз міласэрнасьць і анельскую лагоднасьць. Чаго вы езьдзіце сюды? Што вам тут у манахаў трэба, дазвольце вас папытаць? Што вам Гекуба, і што вы Гекубу? Зноў-жа забаўка, гульня, зьдзек з чалавечай асобы і больш нічога. У манаскага бога вы-ж ня верыце, у вас у сэрцы свой уласны бог; да яго вы дайшлі сваім розумам на сьпірытычных[1] сэансах; на абрады царкоўныя вы глядзіце з пагардаю, а мшу і на ўсяночную ня ходзіце, сьпіцё да паўдня… Чаго вы сюды езьдзіце? У чужы кляштар вы ходзіце з сваім богам

  1. Сьпірытызм — вера ў магчымасьць зносін з душамі нябожчыкаў.