Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/168

Гэта старонка не была вычытаная

носіць з сабою цяплыню, сьвятло і радасьць, прабачаць крыўды і ветліва ўсьміхацца ворагам. Мужыкі, што страчаліся, кланяліся ёй, брычка мякка шастала, з-пад колаў вярнулі хмары пылу, а вецер імчаў іх на залацістае жыта, і княгіні здавалася, што яе цела джэгаецца не на падушках брычкі, а на хмарах, і што сама яна падобная на лёгкую, празрыстую хмару.

— Якая я шчасьлівая! — шаптала яна, заплюшчваючы вочы. — Якая я шчасьлівая!