Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

БЯДА

Дырэктара гарадзкога банку, Пятро Сымонавіча, бухгальтара, яго памоцніка і двух членаў адаслалі ўночы ў вастрог. На другі дзень пасьля перапуду купец Аўдзееў, член рэвізійнае камісіі банку, сядзеў з сябрамі дома ў краме і гаварыў:

— Так, значыцца, бог хоча. Ад лёсу не ўцячэш. Цяпер от мы ікрою закусваем, а заўтра, глядзіш — вастрог, торба, а хоць і сьмерць. Усяк бывае. Узяць, напрыклад, хоць Пятро Сымонавіча… Ён гаварыў і жмурыў свае п’яныя вочкі, а сябры выпівалі, закусваючы ікрою, і слухалі. Апісаўшы сорам і бездапаможнасьць Пятро Сымонавіча, што яшчэ ўчора быў моцны і ўсімі паважаны, Аўдзееў гаварыў болей, уздыхаючы:

— Адрыгнуцца кату мышыныя сьлёзкі. Так ім, шэльмам, і трэба: умелі, курыныя дзеці, рабаваць, дык няхай жа цяпер адказваюць.

— Глядзі, Іван Данілавіч, каб і табе ня прышлося! — заўважыў адзін з сяброў.

— А мне за што?

— А от за што? Тыя рабавалі, а рэвізійная камісія дзе была? Глядзі-ж, ты падпісваў справаздачы?