Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

перш-на-перш я павінен адзначыць бяссоньніцу. От мая пакута ў апошні час. Каб мяне запыталі: якая цяпер галоўная і асноўная рыса твайго існавання? Я адказаў-бы: бяссоньніца. Як і даўней, па прывычцы, роўна а поўначы я разьдзяюся і кладуся ў пасьцель. Засынаю я хутка, але а другой гадзіне прачынаюся і з такім пачуцьцём, як быццам зусім ня спаў. Даводзіцца ўставаць з пасьцелі і запальваць лямпу. Гадзіну або дзьве хаджу з кута у кут па пакоі і разглядаю даўно знаёмыя карціны і фотографіі. Калі абрыдзее хадзіць, саджуся за свой стол. Сяджу я нярухома, ні пра што ня думаю і не адчуваю ніякіх жаданьняў; калі перада мною ляжыць кніга, дык машынальна я бяру яе да сябе і чытаю бяз жаднай цікавасьці. Так, нядаўна, за адну ноч я прачытаў машынальна цэлы роман з дзіўнаю назваю. «Пра што пела ластаўка». Або вось я, каб заняць сваю ўвагу, прымушаю сябе лічыць да тысячы, або ўяўляю твар каго-небудзь з таварышоў і пачынаю ўспамінаць: у якім годзе і пры якіх абставінах ён паступіў на службу? Люблю прыслухоўвацца да гукаў. То цераз два пакоі ад мяне хутка прагаворыць што-небудзь праз сон мая дачка Ліза, то жонка пройдзе праз залю са сьвечкаю і абавязкова ўпусьціць карабок з запалкамі, то скрыпне рассохлая шафа, або нечакана за гудзе лямпа — і ўсе гэтыя гукі чамусьці хвалююць мяне.

Ня спаць уночы значыць кожную хвіліну адчуваць сябе ненормальным, а таму я з нецярплівасьцю ча-