Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/174

Гэта старонка не была вычытаная

рыўся. У адказ на яго скаргі прокурор і сьледчы гаварылі яму спакойна і слушна.

— Прыходзьце, калі вас паклічуць, а цяпер нам часу няма.

А іншыя адказвалі:

— Гэта ня наша справа.

Сакратар-жа, адукаваны чалавек, што, як здавалася Аўдзееву, мог-бы дапамагчы яму, толькі паціскаў плячыма і гаварыў:

— Вы самі вінаваты. Ня трэба быць бараном.

Стары клапаціўся, а нага шэрхла, як раней, і жывот травіў усё горш. Калі беспрацоўе прытаміла яго і стаў жадзён усяму, ён наважыў паехаць да бацькі ў млын, ці да брата і ўзяцца за мучны гандаль, але яго ня пусьцілі з гораду. Сям’я паехала да бацькі, а ён застаўся адзін.

Дні мільгалі за днямі. Без сям’і, бяз працы і бяз грошай, былы стараста, сталы і паважаны чалавек, цэлыя дні хадзіў па крамах сваіх сяброў, выпіваў, закусваў і слухаў парады. Раніцамі і вечарамі ён, каб змарнаваць час, хадзіў у царкву. Гледзячы цалюткія гадзіны на абразы, ён не маліўся, а думаў. Сумленьне яго было чыстае, і сваё становішча тлумачыў ён памылкаю і непаразуменьнем, на яго думку, усё гэтак сталася толькі таму, што сьледчыя і чыноўнікі маладыя і неспрактыкаваныя, яму здавалася, што каб які-небудзь стары судзьдзя пагаварыў з ім шчыра і падрабязна, дык усё увайшло-б у сваю каляіну. Ён не разумеў сваіх судзьдзяў, а судзьдзі, здавалася яму, не разумелі яго.