Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/176

Гэта старонка не была вычытаная

адчуў, як гэта рыба цяжкім камяком захадзіла ў яго жываце; пачало адрыгацца, пякотка пячы, балець…

Калі ён потым слухаў старшыню, што чытаў пытальныя пункты, нутро яго пераварачалася, цела аблівалася халодным потам, левая нага шэрхла; ён ня слухаў, нічога не разумеў і надзвычайна пакутваў таму, што старшыню нельга слухаць седзячы ці лежачы. Нарэшце, калі яму і яго таварышом дазволілі сесьці, устаў прокурор судовае палаты і сказаў нешта незразумелае. Быццам з зямлі вырасьлі — зьявіліся аднекуль жандары з голымі шаблямі і абкружылі ўсіх абвінавачаных. Аўдзееву загадалі ўстаць і ісьці.

Цяпер ён зразумеў, што яго абвінавацілі і ўзялі пад варту, але ён не спалохаўся і ня зьдзівіўся; у жываце быў гэтакі непарадак, што яму была зусім варта ня ў голаве.

— Значыцца, нас цяпер ня пусьцяць у нумар? — папытаўся ён у аднаго з сваіх таварышоў. — А ў мяне ў нумары тры рублі грошай і непачатая чвартка гарбаты.

Начаваў ён у прыватным доме, усю ноч адчуваў агіду да рыбы і думаў пра тры рублі і чвэртку гарбаты. Рана раніцаю, калі неба пачало сінець, яму загадалі апрануцца і ісьці. Два салдаты з штыкамі павялі яго ў вастрог. Ніколі ў іншы час гарадзкія вуліцы не здаваліся яму гэтакімі доўгімі і бясконцымі. Ішоў ён не тротуарам, а сярод вуліцы па талым, брудным сьнягу. Нутро ўсё яшчэ ваявала з рыбаю, левая нага шэрхла; галёшы ён забыўся ці ў судзе, ці ў прыватным доме, і ногі яго мерзьлі.