Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

каю раніцы і дню. Тады ўжо я маю права ня спаць. Праходзіць шмат нудоснага часу, перш як на дварэ запяе певень. Гэта мой першы добры вястун. Як толькі ён запяе, я ужо ведаю, што праз гадзіну ўнізе прачнецца швайцар і, злосна кашляючы, пойдзе нечага ўгару па ўсходцах. А потым за вокнамі пачне троху-па-троху займацца на дзень; пачуюцца на вуліцы галасы…

Дзень пачынаецца ў мяне прыходам жонкі. Яна ўваходзіць да мяне ў спадніцы, не зачасаная, але памыўшыся, пахне одэколёнам з кветак, і мае гэткі выгляд, нібы ўвайшла ненарокам, і ўсякі раз гаворыць адно і тое самае:

— Прабач, я на хвілінку… Ты зноў ня спаў?

Потым яна гасіць лямпу, садзіцца каля стала і пачынае гаварыць. Я не прарок, але наперад ведаю, якая будзе гаворка. Кожную раніцу адно і тое самае. Звычайна, пасьля трывожных распытваньняў пра маё здароўе, яна раптам успамінае пра нашага сына афіцэра, што служыць у Варшаве. Пасьля дваццатай лічбы кожнага месяца мы пасылаем яму па 50 руб. — гэта сама больш зьяўляецца тэмаю нашае гаворкі.

— Пэўне, гэта нам цяжка, — уздыхае жонка, — але пакуль ён яшчэ ня стаў на ногі, мы павінны дапамагаць яму. Хлопчык на чужой старане, пэнсія маленькая… Урэшце, калі хочаш, на тым месяцы мы пашлем яму не пяцьдзесят, а сорак. Як ты мяркуеш?

Штодзенная практыка магла-б пераканаць жонку, што выдаткі не становяцца меншымі ад таго, што мы