Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

важае аб людзях, або прабірае за тое, што я не займаюся практыкаю і не выдаю падручнікаў.

Канчаецца наша размова заўсёды аднолькава. Жонка раптам успомніць, што я яшчэ ня піў гарбаты і палохаецца.

— Што-ж гэта я сяджу? — гаворыць яна устаючы. — Самавар даўно на стале, а я тут балабошчу. Якая я стала бяз памяці!

Яна шпарка ідзе і спыняецца ля дзьвярэй, каб сказаць:

— Мы Ягору вінаваты за пяць месяцаў. Ты гэта ведаеш? Ня варта зацягваць пэнсію чэлядзі, колькі разоў я казала! Аддаць за месяц дзесяць рублёў шмат лягчэй, як за пяць месяцаў пяцьдзесят!

Вышаўшы за дзьверы, яна зноў спыняецца і гаворыць:

— Нікога мне так ня шкода, як нашу бедную Лізу. Вучыцца дзяўчынка ў консерваторыі, заўсёды ў добрых колах, а апранута бог ведае як. Такое футрачка, што на вуліцу сорам выйсьці. Каб яна была чыя іншая, гэта-б яшчэ дармо, але-ж усе ведаюць, што яе бацька славуты профэсар, тайны радца.

І, упікнуўшы мяне маім імем і годнасьцю, яна нарэшце зьнікае. Гэтак пачынаецца мой дзень. Праходзіць ён ня лепш.

Калі я п’ю гарбату, да мяне ўваходзіць мая Ліза, у футрачку, у шапачцы, з нотамі, ужо як мае быць сабралася, каб ісьці ў консерваторыю. Ёй 22 гады. На выгляд яна маладзей, прыгожая і крыху падобна