Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

грошы…»? Чаму яна, бачачы, як я і матка, спакушаныя фальшывым пачуцьцём, стараемся схаваць ад людзей сваю беднасьць, чаму яна не адмовіцца аддарагой асалоды займацца музыкаю? Я-б ня ўзяў ні гадзіньніка, ні брындзалетаў, ні ахвяр, крый мяне божа, — мне ня гэта патрэбна.

Да рэчы ўспамінаю я і пра свайго сына, варшаўскага афіцэра. Гэта разумны, сумленны і цьвярозы чалавек. Але мне мала гэтага. Я думаю, калі-б у мяне быў бацька стары і калі-б я ведаў, што ў яго бываюць хвіліны, калі ён саромеецца сваёй беднасьці, дык афіцэрскае месца я аддаў-бы каму-небудзь іншаму, а сам пайшоў-бы ў парабкі. Гэткія думкі пра дзяцей атручваюць мяне. Да чаго яны? Таіць у сабе злоснае пачуцьцё супроць звычайных людзей за тое, што яны ня героі, можа ўсяго вузкі або ўзлаваны чалавек. Але досыць пра гэта.

А дзесятай бяз чвэрткі трэба ісьці да маіх любых хлопчыкаў чытаць лекцыю. Апранаюся і іду дарогаю, што знаëма мне ўжо 30 год і мае для мяне сваю гісторыю. От вялікі, шэры дом з аптэкаю; тут некалі стаяў маленькі дамок, а ў ім была партэрня; у гэтай партэрні я абдумваў сваю дысэртацыю[1] і напісаў першы ліст пра каханьне да Вары. Пісаў алоўкам, на кавалку паперы з загалоўкам „Historia morbi“[2]. Вось бакалейная крамка; некалі гаспадарыў у ëй жыдок, што прадаваў мне напавер папяросы, потым таў-

  1. Дысэртацыя — праца на атрыманьне годнасьці вучонага.
  2. Гісторыя хваробы.