Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

стая баба, што любіла студэнтаў за тое, што «у кожнага з іх матка ёсьць»; цяпер сядзіць рыжы купец, вельмі спакойны да ўсяго чалавек. Ён п’е гарбату з мядзянага імбрычка. А вось панурыя, даўно не папраўляныя унівэрсытэцкія вароты; маркотны дворнік у кажусе, мётлы, гурбы сьнегу… На сьвежага хлопчыка, што прыехаў з провінцыі і ўяўляе, што сьвятыня навукі сапраўды сьвятыня, такія вароты ня могуць стварыць здаровага ўражаньня. Наогул старасьць унівэрсытэцкіх будынкаў, цьмяныя калідоры, закураныя сьцены, недастача сьвятла, пануры выгляд прыступак, вешалак і лаваў у гісторыі расійскага пэсымізму[1] займае адно з першых месц у шэрагу прычын, што вядуць да гэтага. Вось і наш сад. Ад таго часу, як я быў студэнтам, ён, здаецца, ня стаў ні лепшы, ні горшы. Я яго ня люблю. Было-б больш разумней, калі-б заместа сухотных ліп, жоўтай акацыі і рэдкага стрыжанага бэзу расьлі тут высокія хвоі і добрыя дубы. Студэнт, чый настрой сама больш ствараецца абставінамі, што ні ступіў, там, дзе ён вучыцца, павінен бачыць перад сабою адно высокае, дужае і прыгожае… Крый яго божа ад шчуплых дрэў, разьбітых вакон, шэрых сьцен і дзьвярэй, абабітых падзёртым цыратом.

Калі падыходжу я да свайго ганку, дзьверы расчыняюцца, мяне сустракае мой стары таварыш па службе, і равесьнік і цёзка швайцар Мікалай. Упусьціўшы мяне, ён кракча і гаворыць:

  1. Пэсымізм — пануры безнадзейны погляд на жыцьцё.