Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

— Мароз, ваша яснавяльможнасьць!

Або, калі маё хутра мокрае, дык:

— Дожджык, ваша яснавяльможнасьць!

Потым ён бяжыць паперадзе ў мяне. У габінэце ён асьцярожна здымае з мяне хутра і за гэты час упраўляецца паведаміць мяне аб якой-колечы унівэрсытэцкай навіне. Праз такое блізкае знаёмства, што існуе ва ўсіх унівэрсытэцкіх швайцараў і вартаўнікоў, яму вядома ўсё, што робіцца на чатырох факультэтах, у канцэлярыі, у габінэце рэктара, у бібліотэцы. Чаго толькі ён ня ведае! Калі ў нас навіна дню бывае, напрыклад, адстаўка рэктара, або дэкана[1], дык я чую, як ён, гаворачы з маладымі вартаўнікамі, называе кандыдатаў і ўсьлед-жа тлумачыць, што от гэтага не зацьвердзіць міністар, от гэты сам не захоча, потым удаецца ў фантастычныя падрабязнасьці пра нейкія патаемныя паперы, што атрыманы ў канцэлярыі, пра сакрэтную гутарку, што быццам была ў міністра з куратарам, і да г. п. Калі ня браць увагі на гэтыя падрабязнасьці, дык у вогуле ён амаль не заўсёды мае рацыю. Характарыстыкі, што ён робіць кожнаму з кандыдатаў, сваяасаблівыя, але таксама праўдзівыя. Калі вам трэба ведаць, у якім годзе хто абараняў дысэртацыю, паступіў на службу, вышаў у адстаўку або памёр, дык паклічце сабе на дапамогу надзвычайную памяць гэтага салдата, і ён ня толькі назаве вам год, месяц і дзень, але і паведаміць таксама падрабязнась-

  1. Асоба, што кіруе факультэтам, г. зн. аддзяленьнем унівэрсытэту.