Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

ён наіўны, як дзіця. Помню, неяк раніцою я ўвайшоў у габінэт і сказаў:

— Уявеце, якое няшчасьце! Кажуць, Скобелеў памёр[1].

Мікалай перахрысьціўся, а Пётра Ігнатавіч павярнуўся да мяне і запытаў:

— Які гэта Скобелеў?

Другі раз — гэта было крыху раней — я абвясьціў, што памёр профэсар Пераў[2]. Найлюбы Пётра Ігнатавіч запытаў:

— А што ён чытаў?

Здаецца, каб засьпявала ў яго над самым вухам Пацьці[3], каб рынулася на Расію гібель кітайцаў, каб здарылася зямлятрасеньне, ён нават не паварушыцца і спакойна будзе глядзець прыжмураным вокам у свой мікроскоп. Адным словам, да Гэкубы[4] яму няма жаднай цікавасьці. Я-б дорага даў, каб паглядзець, як гэты асушак сьпіць са сваёю жонкаю.

Другая рыса: фанатычная вера ў беспахібнасьць навукі і галоўным чынам усяго таго, што пішуць немцы. Ён упэўнены ў самога сябе, у свае прэпараты ведае мэту жыцьця і зусім незнаёмы з сумненьнямі і расчараваньнямі, ад чаго сівеюць таленты. Сьляпая пашана да аўторытэту і адсутнасьць патрэбы сама-

  1. Скобелеў М. Д. (1843–1882) — генарал, услаўлены ў расійска-турэцкую вайну (1877–78 г. г.), дзе браў удзел.
  2. Пераў В. Г. (1833–1882) — вядомы расійскі мастак.
  3. Пацьці (1843-1898) — славутая сьпявачка.
  4. Гэкуба — жонка цара троянскага Прыама („Іліяда“ Гомэра).