Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

стойна мысьліць. Пераканаць яго на іншае ў чым-небудзь цяжка, спрачацца з ім немагчыма. Паспрабуйце паспрачацца з чалавекам, што глыбока перакананы, што самая лепшая навука — мэдыцына, самыя лепшыя людзі — дактары, самыя лепшыя традыцыі — мэдыцынскія. Ад благога мэдыцынскага мінулага засталася ўсяго адна традыцыя — белы гальштук, што носяць цяпер дактары; у вучонага-ж і наогул адукаванага чалавека могуць існаваць толькі традыцыі агульнаунівэрсытэцкія, бяз усякага падзелу іх на мэдыцынскія, юрыдычныя і г. д., але Пётру Ігнатавічу цяжка згадзіцца з гэтым, і ён гатоў спрачацца з вамі да страшнага суду.

Будычыня яго відаць мне выразна. За ўсё сваё жыцьцё ён прырыхтуе сот колькі прэпаратаў нязвычайна чыстых, напіша шмат сухіх, вельмі прыстойных рэфэратаў[1], зробіць з дзесятак добрасумленных перакладаў, але пораху ня здумае. Каб здумаць порах, трэба фантазія, вынаходніцтва, трэба ўмець угадваць, а ў Пётры Ігнатавіча няма нічога падобнага. Карацей кажучы, гэта не гаспадар у навуцы, а парабак.

Я, Пётра Ігнатавіч і Мікалай гаворым у паўголаса. Нам трошкі не пасабе. Адчуваем нешта асаблівае, калі за дзьвярыма морам гудзе аўдыторыя. За 30 год я не прызвычаіўся да гэтага пачуцьця і зазнаю яго кожную раніцу. Я нэрвова зашпіляю сурдут, задаю

  1. Рэфэрат — даклад.