Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

Добры дырыжэр[1], перадаючы думку композытара[2], робіць адразу дваццаць спраў; чытае партытуру, махае палачкаю, сочыць за сьпеваком, робіць рух у бок то барабана, то валторны і інш. Тое самае і я, калі чытаю. Перада мной паўтараста абліччаў, не падобных адно на адно, і трыста вачэй, што глядзяць мне проста ў твар. Мэта мая — перамагчы гэту многагаловую гідру[3]. Калі я кожную хвіліну, пакуль чытаю, маю яснае ўяўленьне пра ступень яе ўвагі і пра сілу ўспрыйманьня, дык яна ў маіх руках. Другі мой праціўнік ва мне самым. Гэта — бясконцая рознастайнасьць форм, зьяў і законаў і мноства імі абумоўленых сваіх і чужых думак. Кожную хвіліну я павінен мець здатнасьць выхватваць з гэтага вялікага матар’ялу самае важнае і патрэбнае, і гэтак-жа шпарка, як бяжыць мая прамова, надаваць сваёй думцы такую форму, што была-б прыступна ўспрыйманьню гідры і ўзьнімала яе ўвагу, а к таму трэба пільна сачыць, каб думкі перадаваліся ня так, як яны прыходзяць, а ў вядомым парадку, патрэбным правільнай компаноўцы[4] вобразу, што я хачу намаляваць. Потым я намагаюся, каб прамова мая была літаратурная, вызначэньні кароткія і дакладныя, фраза магчыма простая і прыгожая. Кожную хвіліну я павінен спыняць

  1. Дырыжэр — хто кіруе оркестрам.
  2. Композытар — аўтар музычных твораў.
  3. Гідра — казачнае страшылла, у якога на месцы адной адсечанай галавы выросталі дзьве новых.
  4. Компаноўка — разьмяшчэньне частак.