Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

луднаваць, а потым дадому спаць. Спакой парахну твайму, сумленны рабацяга!

Трэці званок. Уваходзіць малады доктар у новай чорнай пары, у залатых акулярах, і, вядома, у белым гальштуку. Раконмэндуецца. Прашу садзіцца і пытаюся, што трэба. Не без хваляваньня малады жрэц навукі пачынае гаварыць мне, што ў гэтым годзе ён вытрымаў экзамен на доктара і што яму застаецца цяпер толькі напісаць дысэртацыю. Яму хацелася-б папрацаваць у мяне, пад маім кіраўніцтвам, і ён-бы шчыра дзякаваў, каб я даў яму тэму на дысэртацыю.

— Вельмі рады быць карысным, калега, — кажу я, — але давайце спачатку сьпяемся, што такое дысэртацыя. Пад гэтым словам звычайна разумеюць твор, што зьяўляецца продуктам самастойнае творчасьці. Здаецца гэтак? Твор-жа, напісаны на чужую тэму і пад чужым кіраўніцтвам, называецца іначай…

Доктарант маўчыць. Я абураны ўсхопліваюся з месца.

— Чаго вы да мяне ходзіце, не разумею? — крычу я ў абурэньні. — Крама у мяне, ці што? Я не гандлюю тэмамі! У тысячу першы раз прашу вас усіх даць мне спакой! Прабачце за недалікатнасьць, але мне, нарэшце, гэта дадзела!

Доктарант маўчыць і толькі каля яго сківіц выступае лёгкая чырвань. Твар яго выражае глыбокую пашану да майго славутага імя і вучонасьці, а на вачох я бачу, што ён пагарджае і маім голасам, і маёю мі-