Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

ПРАДМОВА

Творчасьць Антона Паўлавіча Чэхава (1860–1904) надзвычайна багатая і разнастайная сваім зьместам. Лік напісаных ім твораў даходзіць да 600.

Гэтулькі сама прыблізна і тэм закранута ім у сваіх творах. І дзіва няма, што іх вельмі цяжка за адзін раз разгледзіць усе.

Але усё-ж, ня гледзячы на гэта, пры разгляданьні літаратурнае спадчыны, што пакінуў нам Чэхаў, можна устанавіць некаторы пэўны шлях, як зьбіралася гэтая спадчына ды разьвівалася чэхаўская творчасьць, што мяняла свае адценьні і зьмест разам з разьвіцьцём сьветапогляду самога творцы.

Пачатак гэтага шляху ідзе ад студэнцкіх гадоў, калі ня лічыць яго раньніх, вучнёўскіх спроб, што ён сам потым і не друкаваў.

Унук прыгоннага селяніна, што адкупіўся на волю ад свайго пана Чарткова, сын дробнага таганрогскага гандляра, Чэхаў нарадзіўся, рос, выхоўваўся і вучыўся ў дробнабуржуазным, мяшчанскім асяродзьдзі. Яно сваім укладам і зрабіла на яго моцны ўплыў. Пра сваё дзяцінства ён заўсёды ўспамінаў з вельмі цяжкім пачуцьцём. Ён павінен быў раніцою хадзіць у гімна-