Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

За маладосьцю я часта наведваў тэатр, і зараз разы два ў год сям’я бярэ лёжу і возіць мяне «праветрыць». Вядома, гэтага мала, каб мець права разважаць аб тэатры, але я скажу аб ім трохі. На маю думку, тэатр не зрабіўся лепшым, як ён быў 30–40 год назад. Як і даўней, ні ў тэатральных калідорах, ні у фойе[1] я ніяк не магу знайсьці шклянкі чыстае вады. Як і дауней, капэльдынэры[2] штрафуюць мяне за маë футра на саракоўку, хаця ў тым, што носіш цёплую вопратку зімою, няма нічога ганебнага. Як і даўней, у антрактах грае бяз жаднае патрэбы музыка, якая дадае да ўражаньня, атрыманага ад п’есы, яшчэ новае, няпрошанае. Як і даўней, мужчыны ў антрактах ходзяць у буфэт выпіваць. Калі ня відаць прогрэсу ў дробязях, дык дарэмна я пачаў-бы шукаць яго і ў буйным. Калі актор, з галавы да ног аблутаны тэатральнымі традыцыямі і прымхамі, пнецца чытаць просты звычайны монолёг[3] «быць ці ня быць» ня проста, а чамусьці абавязкова з шыпеньнем і з сударгамі ўва ўсім целе, або калі ён пнецца пераканаць мяне, што-б там ні было, што Чацкі, што шмат гаворыць з дурнямі і любіць дурную, вельмі разумны чалавек, і што «Горе от ума» ня нудная п’еса, дык на мяне ад сцэны вее ўсё тою-ж самаю абыдзёншчынай, ад чаго ўжо 40 год як нудзіла мяне, калі частавалі клясычнымі завывань-

  1. Фойе — заля на гуляньне ў тэатры ў час антрактаў.
  2. Капэльдынэр — паслужнік пры тэатральнай залі.
  3. Монолёг — частка п’есы, якую выконвае адна асоба.