Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/43

Гэта старонка не была вычытаная

нямі і біцьцём у грудзі. І ўсякі раз выходжу я з тэатру консэрватыўным[1] больш, чым калі ўваходжу туды.

Сантымэнтальны і даверлівы натоўп можна пераканаць, што тэатр у цяперашнім яго выглядзе ёсьць школа. Але хто знаёмы з такою школаю, якая яна павінна быць, таго на гэтую вудку ня зловіш. Ня ведаю, што будзе праз 50–100 гадоў, але пры цяперашніх умовах тэатр можа служыць толькі забавай. Але забаўка гэта надта дорага на тое, каб ня кідаць карыстацца ёю. Яна бярэ ў дзяржавы тысячы маладых, здаровых і таленавітых мужчын і жанчын, што, каб не прысьвячалі сябе театру, маглі-б быць добрымі дактарамі, земляробамі, настаўніцамі, афіцэрамі; яна бярэ ў публікі вячэрнія гадзіны — лепшы час на разумовую працу і таварыскія гутаркі. Не кажу ўжо пра грашовыя выдаткі і пра тыя моральныя страты, што зносіць глядач, калі бачыць на сцэне, што ня так, як яно ёсьць, трактуецца забойства, блудніцтва ці паклёп.

Кася-ж мела зусім іншую думку. Яна ўпэўніла мяне, што тэатр, нават такі, як ён цяпер ёсьць, вышэй за аўдыторыі, вышэй за кнігі, вышэй за ўсё на сьвеце. Тэатр — гэта сіла, што злучае ў сабе аднэй усе мастацтвы, а акторы — місыянэры. Ніякае мастацтва і ніякая навука паасобку ня змогуць дзейнічаць гэтак моцна і гэтак пэўна на чалавечую душу, як сцэна,

  1. Консэрватар — абаронца старога парадку.