Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

зію, а ўвечары гандляваць у краме, дапамагаць бацьку. Бацька-ж быў чалавек даволі суровы ў сваёй сям’і, спрыцен да біцьця. Яшчэ малады Чэхаў павінен быў у сьвяточныя дні быць за пеўчага ў царкоўнай імшы, а вярнуўшыся з царквы правіць тую самую імшу і дома. Даводзілася слухаць настаўленьні старэйшых аб прыстойнасьці, аб тым, што «капейка рубель беражэ», і г. д. і г. д. «З маленства ў мяне ня было дзяцінства», — ня раз казаў Чэхаў, будучы ўжо сталым чалавекам.

А потым надышло ня лепшае юнацтва.

Абанкрутаваная сям’я пераехала ў Маскву, дзе бацька спадзяваўся знайсьці сабе заработкі. Сам Чэхаў павінен быў да часу астацца ў Таганрозе, каб скончыць курс навучаньня ў гімназіі, павінен быў жыць самастойна з працы рук, а пасьля, калі ён таксама пераехаў у Маскву і паступіў ва унівэрсытэт на медыцынскі факультат, яму трэба было ня толькі сябе, але і сям’ю прахаваць. Вот тады, шукаючы заработку, ён і ўзяўся за літаратурную працу, ды займаўся ёю і потым, скончыўшы унівэрсытэт, ужо будучы доктарам, аж да самае сьмерці і такім чынам зрабіўся профэсыяналам-літаратарам. Гэтымі фактарамі — пачатковым выхаваньнем у асяродзьдзі провінцыяльнага мяшчанства, паходжаньнем яго ад клясы дробнае буржуазіі і пераходам яго ў асяродзьдзе інтэлігенцыі — і вызначаецца ход разьвіцьця ягонае творчасьці.

Цікава, што цяжкія ўмовы дзяцінства і юнацтва не