Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/50

Гэта старонка не была вычытаная

джу да Сяргея Тодаравіча і запрашу. Няхай вас паглядзіць!

— Ня трэба, Кася.

— Не разумею, чаго ваша сям’я глядзіць! Добрыя, няма чаго казаць.

Яна парыўна апранае сваё футра, і ў гэты час з яе нядбайна зробленай прычоскі абавязкова скідаюцца на падлогу дзьве-тры шпількі. Папраўляць прычоску ня хочацца ды няма калі, яна няспрытна хавае пасмы, што паспадалі былі, пад шапачку і ідзе за дзьверы.

Калі я ўваходжу ў сталовую, жонка пытае мяне:

— У цябе была цяпер Кася? Чаму-ж яна не зайшла да нас? Гэта нават дзіўна…

— Мама! — гаворыць ёй дакорлива Ліза. — Калі ня хоча, то і бог з ёю. Не на каленькі-ж нам станавіцца.

— Як хочаш, гэта пагарджаньне. Сядзець у габінэце тры гадзіны і ня ўспомніць пра нас. Урэшце, як ей падабаецца.

Вара і Ліза абедзьве ненавідзяць Касю. Нянавісьць гэта мне незразумела і, напэўна, каб разумець яе, трэба быць жанчынаю. Я ручаюся галавою, што з тых паўтараста маладых мужчын, што я амаль штодня бачу ў сваёй аўдыторыі, і з тэй сотні паджылых, што мне даводзіцца сустракаць кожны тыдзень, бадай ці знойдзецца хоць адзін такі, хто ўмеў-бы разумець нянавісьць і гідкасьць да мінулага Касі, г. зн. да пазашлюбнай цяжарнасьці і да незаконнага дзіцяці; і ў той-жа час я ніяк не магу прыгадаць ні аднэй такой знаёмай мне жанчыны або дзяўчыны, што сьвядома