Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/51

Гэта старонка не была вычытаная

або інстынктыўна ня мела-б у сабе гэтых пачуцьцяў. І гэта не таму, што жанчына больш дабрачынная і чысьцейшая за мужчыну; дабрачыннасьць-жа і чыстата мала адрозьніваюцца ад заганы, калі яны ня вольны ад злога пачуцьця. Я тлумачу гэта проста адсталасьцю жанчын. Сумнае пачуцьцё спачуваньня і боль сумленьня, што зазнае сучасны мужчына, калі бачыць няшчасьце, куды больш гавораць мне пра культуру і моральны рост, як нянавісьць і гіднасьць. Сучасная жанчына так-жа сьлязьлівая і грубая сэрцам, як і ў сярэднія вякі. І па-мойму, зусім добра робяць тыя, што радзяць ёй выхоўвацца як мужчына.

Жонка ня любіць Касю яшчэ за тое, што яна была акторкаю, за няўдзячнасьць, за гардасьць, за эксцэтрычнасьць[1] і за ўсе тыя шматлікія заганы, якія адна жанчына заўсёды ўмее знаходзіць у другой.

Акрамя мяне і маёй сям’і, у нас палуднуюць яшчэ дзьве-тры таварышкі дачкі і Аляксандра Адольфавіч Гнэккер, каханак Лізы і прэтэндэнт на яе руку. Гэта малады блёндын, не старэй 30 год. сярэдняга росту, вельмі поўны, шырокаплечы, з рыжымі бакамі каля вушэй і з нафарбаванымі вусікамі, што надаюць яго поўнаму, гладкаму твару якісьці цацачны выраз. Апрануты ён у дужа кароткі пінджак, у каляровую камізэльку, у порткі з вялікімі клеткамі, дужа шырокія зьверху і дужа вузкія ўнізе, і ў жоўтыя чаравікі бяз абцасаў. Вочы ў яго зякратыя, як у рака, гальштук

  1. Эксцэнтрычнасьць — нястрыманасьць, пастаянная гатоўнасьць на нечаканыя дзеяньні.