Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/53

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

варваю я і адрывістага сьмеху Лізы, як яна навучылася сьмяяцца консэрваторыі, і яе манеры жмурыць вочы ў той час, калі ў нас бываюць мужчыны. А галоўнае, я ніяк не магу зразумець, чаму гэта да мяне кожны дзень ходзіць і кожны дзень са мною палуднуе то зусім чужая мне, маёй навуцы, усяму складу майго жыцьця, зусім непадобная да тых людзей, якіх я люблю. Жонка і служкі з патаемнасьцю шэпчуць, што «гэта малады», але я патом-такі не разумею яго прысутнасьці; яна ўзьнімае ўва мне такое-ж зьдзіўленьне, як калі-б са мною за стол пасадзілі зулуса. І мне таксама здаецца дзіўным, што мая дачка, каго я прывык мець за дзіця, любіць гэты гальштук, гэтыя вочы, гэтыя мяккія шчокі.

Раней я любіў полудзень, або быў да яго абыякавы, цяпер-жа ён ня ўзьнімае ўва мне нічога, акрамя суму і абурэньня. Ад тых дат як я стаў яснавяльможным і пабываў у дэканах факультэту, сям’я мая знайшла чамусьці патрэбным зусім зьмяніць наша меню і парадкі полудня. Заместа тых простых страў, да якіх быў я звык, калі быў студэнтам і лекарам, цяпер мяне кормяць супам-пюрэ, а ў ім плаваюць нейкія белыя сасолкі, з ныркамі ў мадэры. Генэральская годнасьць і выдатнасьць адабралі ў мяне назаўсёды і капусту, і смачныя пірагі, і гуся з яблыкамі, і ляшча з кашай. Яны-ж адабралі ў мяне пакаёўку Агашу, гаварлівую і сьмяшлівую бабульку, заместа яе падае цяпер полудзень Ягор, тупы і ганарысты, з белай пальчаткай на правай руцэ. Антракты кароткія, але здаюцца ня-