Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

звычайна даўгімі, таму што ў гэты час няма чым заняцца. Ужо няма ранейшай весялосьці, вольных гутарак, жартаў, сьмеху, няма ўзаемных пяшчот і тае радасьці, што хвалявала дзяцей, жонку і мяне, калі мы сыходзімся, бывала, у сталовай; мне, занятому чалавеку, полудзень быў часам адпачынку і спатканьня, а жонцы і дзецям сьвятам, праўда, кароткім, але сьветлым і радасным, калі яны ведалі, што я на паўгадзіны належу не навуцы, ня студэнтам, а толькі ім адным і больш нікому. Няма ўжо больш умеласьці п’янець ад аднэй чаркі, няма Агашы, няма ляшча з кашаю, няма таго шуму, чым сустракаліся маленькія скандалы ў час полудню накшталт бойкі пад сталом ката з сабакам, або спаданьня павязкі з Касінай шчакі ў талерку з крупнікам.

Апісваць цяперашні полудзень такжа нясмачна, як есьці яго. На абліччы ў жонкі ўрачыстасьць, фальчоўная паважнасьць і звычайны выраз клопатаў. Яна трывожна абглядвае нашы талеркі і кажа: «я бачу, вам смажаніна не падабаецца… Скажэце: не падабаецца?» І я павінен адказаць: «Дарэмна ты турбуешся, любая, смажаніна вельмі смачная». А яна: «Ты заўсёды за мяне заступаешся, Мікалай Сьцяпанавіч, і ніколі ня скажаш праўды. Чаму-ж Аляксандра Адольфавіч гэтак мала еў?» і ўсё кшталтам гэтага праз увесь полудзень. Ліза адрывіста рагоча і жмурыць вочы. Я гляджу на абедзьвюх, і толькі вось цяпер, палуднуючы, мне добра відаць, што ўнутранае жыцьцё абедзьвюх даўно адышло ад майго нагляду.