Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

Мікалай Сьцяпанавіч, — пачынае яна. — Я наконт Лізы… Чаму ты ня возьмеш увагі?

— Напрыклад?

— Ты робіш выгляд, што нічога не заўважаеш, але гэта нядобра… Нельга быць нядбайным… Гнэккер мае наконт Лізы намеры… Што ты скажаш?

— Што ён дрэнны чалавек, я не магу сказаць, бо ня ведаю яго, але што ён не падабаецца мне, аб гэтым я гаварыў табе ўжо тысячу разоў.

— Але так нельга… нельга…

Яна ўстае і ходзіць, хвалюючыся.

— Так нельга ставіцца да сур’ёзнага кроку, — кажа яна. — Калі гутарка ідзе аб шчасьці дачкі, трэба адкінуць усё асабістае. Я ведаю, ён табе не падабаецца. Добра… Калі мы адмовім яму цяпер, разбурым усё, дык чым ты паручышся, што Ліза ўсё жыцьцё не будзе скардзіцца на нас? Маладых цяпер ня лішняе, і можа здарыцца, што ня выпадзе іншай партыі… Ён вельмі кахае Лізу і, як відаць, падабаецца ёй… Пэўна, у яго няма пэўнага становішча, але што-ж рабіць? Бог дасьць, з часам астанецца куды-небудзь. Ён з добрай сям’і і багаты.

— Адкуль ты гэта ведаеш?

— Ён казаў. У яго бацькі ў Харкаве вялікі дом і каля Харкава маёнтак. Адным словам, Мікалай Сьцепанавіч, табе канечна трэба зьезьдзіць у Харкаў.

— Чаго?