Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

— Ты выведаеш там… У цябе там ёсьць знаёмыя профэсары, яны табе дапамогуць. Я-б сама паехала, але я жанчына. Не магу…

— Не паеду я у Харкаў, — кажу я панура.

Жонка пужаецца, і твар яе робіцца пакутным.

— Будзь ласкаў, Мікалай Сьцяпанавіч! — моліць яна мяне, плачучы. — Будзь ласкаў, здымі з мяне гэты цяжар! Я пакутую!

Мне робіцца балюча глядзець на яе.

— Добра, Вара, — кажу я ласкава. — Калі хочаш, я зьежджу ў Харкаў і зраблю ўсё, што табе трэба.

Яна прыціскае да вачэй хустку і выходзіць да сябе ў пакой плакаць. Я застаюся адзін.

Трохі пачакаўшы, прыносяць агонь. Ад крэслаў і лямпавага каўпака кладуцца на сьцены і падлогу знаёмыя — даўно яны дадзелі — цені, і калі я гляджу на іх, мне здаецца, што ўжо ноч і што ўжо пачынаецца мая праклятая бяссоньніца. Я кладуся ў пасьцель, потым устаю і хаджу па пакоі, потым зноў кладуся… Звычайна пасьля полудня, перад вечарам, мая нэрвовасьць дасягае свайго вышэйшага градуса. Я пачынаю бяз прычыны плакаць і хаваю галаву ў падушку. У гэты час я баюся, каб хто-небудзь не ўвайшоў, баюся раптоўна памерці, саромеюся сваіх сьлёз, і ўвогуле атрымліваецца ў душы нешта такое, што проста не сьцярпець. Я адчуваю, што далей я не магу бачыць ні сваёй лямпы, ні кніг, ні ценяў на падлозе, не магу чуць галасоў, што ідуць з гасьцінай. Нейкая нявідочная і незразумелая сіла груба штурхае мяне прэч з майго