Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

загубілі вясёлага, жыцьцярадаснага настрою Чэхава. І гімназістым старэйшых клясаў і студэнтам унівэрсытету — ён быў здаровым, бадзёрым, жыцьцярадасным юнаком з бяздонным запасам такога-ж бадзёрага, жыцьцярадаснага сьмеху. Пэрыод «бяздумнага сьмеху» —— так ільга было-б назваць гэты час жыцьця творчасьці Чэхава.

Зазнаўшы ўдачу з першым сваім літаратурным творам — «Ліст данскога пана да вучонага суседа», — што быў надрукаваны ў гумарыстычнай часопісі «Стрекоза», Чэхаў хутка робіцца сталым супрацоўнікам цэлага шэрагу такіх часопісаў і пасылае ў іх адно за адным свае маленькія апавяданьні, што вызначаюцца здаровым, бадзёрым сьмехам. Варта толькі прыгадаць такія з іх, як «Хірургія», «Конская фамілія», «Дачка Альбіёну», «У лазьні», каб добра сабе ўявіць, што гэта былі за апавяданьні.

Як яны пісаліся, пра гэта апавядае нам і сам Чэхаў.

«Даўней я, бывала, пісаў, як птушка пяе. Сяджу і пішу. Ня думаю, як і пра што. Само пісалася. Я мог пісаць калі хочаш. Напісаць нарыс, апавяданьне, ацэнку мне была невялікая праца. Я так, як маладое цяля або жарабя, выпушчаны на вольны і сьветлы прастор, скакаў, лётаў, брыкаўся, махаў хвастом, матаў сьмешна галавою. Сьмяяўся сам, сьмяшыў таго, хто быў навакол мяне. Я браў жыцьцё і, ня доўга думаючы над ім, трос яго туды-сюды. Шчыпаў яго, казытаў, хапаў за бакі, тыкаў пальцамі ў бакі, пад грудзі, ляпаў па жываце. Было самому весела і з