Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/61

Гэта старонка не была вычытаная

сям’і, студэнтам, таварышам, чэлядзі, і такія мае дачыненьні да людзей, я ведаю, выхавалі ўсіх, каму даводзіцца быць каля мяне. Але цяпер ужо я не кароль. Ува мне адбываецца нешта такое, што прыстойна толькі рабам: у галаве маёй як дзень, як ноч ходзяць злосныя думкі, а ў душы зьвілі сабе гняздо пачуцьці, якіх я ня ведаў раней. Я і ненавіджу, і пагарджаю, і злуюся, і абураюся, і баюся. Я стаў ня ў меру строгім, зыскоўным, дражлівым, недалікатным, падазроным. Нават тое, што раней было повадам для лішняга жартаслоўя і дабрадушнага сьмеху, раджае ўва мне цяпер цяжкае пачуцьцё. Зьмянілася ўва мне і мая лёгіка: раней я з пагардаю ставіўся толькі да грошай, цяпер-жа маё злоснае пачуцьцё не да грошай, а да багатыроў, нібы яны вінаваты; раней ненавідзеў гвалт і сваволю, а цяпер ненавіджу людзей, што ўжываюць гвалт, нібы вінаваты яны адны, а ня ўсе мы, што ня ўмеем выхоўваць адзін аднаго. Што гэта значыць? Калі новыя думкі і новыя пачуцьці выніклі ад зьмены пераконаньняў, дык адкуль магла ўзяцца гэта зьмена? Няўжо сьвет стаў горай, а я ляпей, або раней я быў сьляпы і абыякі? Калі-ж гэта зьмена адбылася ад агульнага заняпаду фізычных і разумовых сіл — я-ж хворы і што дзень, то менш важу, — дык становішча маё мізэрнае: значыць мае новыя думкі ненормальныя, нездаровыя, я павінен сароміцца іх і лічыць бязвартымі…

— Хвароба тут не да чаго, — перапыняе мяне Кася. — Проста вы іначай пачалі глядзець на сьвет; вось