Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

і ўсё. Вы ўбачылі тое, чаго раней не хацелі чамусьці заўважаць. Па-мойму, перш за ўсё вам трэба канчаткова спыніць сувязь з сям’ёю.

— Ты гаворыш недарэчнасьці.

— Вы ўжо ня любіце іх, што-ж тут крывіць душою? І ці-ж гэта сям’я? Мізэрнасьць! Каб памерлі яны сягоньня, і заўтра-ж ніхто не заўважыць іх адсутнасьці.

Кася пагарджае жонкаю і дачкою гэтак-жа моцна, як тыя яе ненавідзяць. Бадай ці можна ў наш час гаварыць аб праве людзей пагарджаць адзін адным. Але калі стаць на Касін пункт погляду і прызнаць, што такое права існуе, дык усё-такі ўбачыш, што яна мае такое-ж права пагарджаць жонкаю і Лізаю, як тыя яе ненавідзяць.

— Мізэрнасьць! — паўтарае яна. — Вы палуднавалі сягоньня? Як-жа гэта яны не забыліся паклікаць вас у сталовую? Як гэта яны дагэтуль помняць яшчэ пра ваша існаваньне?

— Кася, — кажу я строга, — прашу цябе сьціхнуць.

— А вы думаеце, мне весела гаварыць пра іх? Я была-6 рада зусім іх ня ведаць. Слухайцеся-ж мяне, мой дарагі: кіньце ўсё і ад’яжджайце. Едзьце за граніцу. Што хутчэй, то лепей.

— Што за лухта. А унівэрсытэт?

— І унівэрсытэт таксама. Што ён вам? Усё роўна ніякага сэнсу. Чытаеце вы ужо 30 год, а дзе вашы вучні? Ці шмат у вас славутых вучоных? Палічэце-ж! А каб распладжаць гэтых дактароў, што эксплёатуюць