Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

цямноту і накукобліваюць сотні тысяч, на гэта ня трэба быць таленавітым і добрым чалавекам. Вы лішні.

— Божа мой, якая ты бязьлітасная! — жахаюся я. — Якая ты бязьлітасная! Сьціхні, бо я пайду! Я ня ўмею адказваць на твае рэзкасьці!

Уваходзіць пакаёўка і кліча нас піць гарбату. Каля самавару наша гутарка, дзякуй богу, мяняецца. Пасьля таго, як паскардзіўся я, мне хочацца даць волю другой старэчай слабасьці — успамінам! Я расказваю Kасі пра сваё мінулае і, на вялікае зьдзіўленьне, кажу ёй пра такія падрабязнасьці, што я нават не падазраваў, што яны яшчэ ёсьць у маёй памяці. А яна слухала мяне з замілаваньнем, з гардасьцю, стаіўшы дыханьне. Асабліва я люблю расказваць ёй пра тое, як я калісьці вучыўся ў сэмінарыі і як марыў паступіць ва унівэрсытэт…

— Бывала, гуляю я па нашым сэмінарскім садзе… — расказваю я. — Данясе вецер з якога-небудзь далёкага шынка піліканьне гармоніка і песьню, або прамчыцца каля сэмінарскага плоту тройка з званкамі, і гэтага ўжо зусім даволі, каб пачуцьцё шчасьця раптам напоўніла ня толькі грудзі, але нават жывот, ногі, рукі… Слухаеш гармонік, або званкі, што заціхаюць, а сам уяўляеш сябе доктарам і малюеш абразы — адзін аднаго лепей. І вось, як бачыш, крозы мае збыліся. Я атрымаў больш, як мог марыць. Трыццаць год я быу любімым профэсарам, меў добрых таварышоў, карыстаўся ганароваю славутасьцю. Я кахаў, жаніўся паводле палкага каханьня, меў дзяцей. Адным словам,