Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

калі азірнуцца назад, дык усё маё жыцьцё ўяўляецца мне прыгожай, таленавіта зробленай композыцыяй[1]. Цяпер мне застаецца толькі не сапсаваць фіналу[2]. На гэта трэба памерці па-чалавечаму. Калі сьмерць сапраўды небясьпека, дык трэба спаткаць яе, як належыць гэта настаўніку, вучонаму і грамадзяніну хрысьціянскай дзяржавы: бадзёра і з спакойнаю душою. Але я псую фінал. Я тану, бягу да цябе, прашу дапамогі, а ты мне: танеце, гэта так і трэба.

Але от у перадпакоі чуецца званок. Я і Кася пазнаём яго і кажам:

— Гэта, напэўна, Міхал Тодаравіч.

І сапраўды, праз хвіліну ўваходзіць мой таварыш — філёлёг, Міхал Тодаравіч, высокі, добра складзены, гадоў 50, з густымі сівымі валасамі, з чорнымі бровамі і паголены. Гэта добры чалавек і надзвычайны таварыш. Паходзіць ён ад старадаўняга дваранства роду, досыць шчасьлівага і таленавітага, што граў значную ролю ў гісторыі нашай літаратуры і асьветы. Сам ён разумны, таленавіты, вельмі адукаваны, але не бяз дзівацтва. Да некаторай ступені ўсе мы дзівачныя і ўсе мы дзівакі, але яго дзівацтвы нейкія выключныя і небясьпечныя яго знаёмым. Паміж апошнімі я знаю ня мала гэтакіх, што за яго дзівацтвамі зусім ня бачаць яго шматлікіх вартасьцяй.

Увайшоўшы да нас, ён паволі здымае пальчаткі і гаворыць машастовым басам:

  1. Композыцыя — пабудова.
  2. Фінал — канец.