Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

— Дабры дзень. Гарбату п’яце? Гэта вельмі да рэчы. Пякельны холад.

Потым ён садзіцца за стол, бярэ сабе шклянку і зараз-жа пачынае гаварыць. Самае характэрнае ў яго манеры гаварыць, гэта заўсёды жартаўлівы тон, нейкая мешаніна філёзофіі з балаканьнем, як у шэксьпіраўскіх далакопаў[1]. Ён заўсёды гаворыць аб сур’ёзным, але ніколі не гаворыць сур’ёзна. Разважаньні яго заўсёды рэзкія, сварлівыя, але праз мяккі, роўны і жартлівы тон неяк так выходзіць, што рэзкасьць і лаянка ня рэжуць вука і да іх хутка прывыкаешэ. Кожны вечар ён прыносіць з сабою штук пяць-шэсьць анекдотаў з унівэрсытэцкага жыцьця і з іх звычайна пачынае, калі садзіцца за стол.

— Ох, божа, — уздыхае ён, кпліва шавелячы сваімі чорнымі брывямі. — Бываюць-жа на сьвеце гэткія комікі!

— А што? — пытае Кася.

— Іду я сягоньня з лекцыі і сустракаю на ўсходах гэтага старога ідыёта, нашага Z Z… Ідзе і, як звычайна, высунуў наперад сваю конскую бароду і шукае каму-б паскардзіцца на свой мігрэнь, на жонку і на студэнтаў, што ня хочуць наведваць яго лекцый. Ну, думаю, убачыў мяне — цяпер загінуў, канец усяму.

І так далей кшталтам гэтага. Або ён пачынае так:

— Быў учора на публічнай лекцыі нашага Z Z.

  1. Далакопы — з твору ангельскага пісьменьніка Шэксьпіра „Гамлет“.