Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/66

Гэта старонка не была вычытаная

Дзіўлюся, як гэта наша alma mater[1], ня проці ночы кажучы, адважваецца паказваць публіцы гэтакіх надаубняў і патэнтованых тупіц, як гэты ZZ. Гэта-ж эўропэйскі дурань! Дайце рады, другога такога на ўсёй Эўропе днём з агнём ня знойдзеш! Чытае, можаце сабе ўявіць, нібы цукерку смокча: сю-сю-сю… Збаяўся, дрэнна разьбірае свой рукапіс, думкі ледзь- ледзь варушацца, з хуткасьцю архімандрыта, што едзе на вэлёсыпэдзе, а галоўнае, ніяк не разьбярэш, што ён хоча сказаць. Нуда страшэнная, мухі паміраюць. Гэту нуду можна параўнаць толькі хіба з тэю, што бывае ў нас у актавай залі на гадовым акце, калі чытаецца традыцыйная прамова, каб яе чорт.

І зараз-жа рэзкі пераход:

— Гады тры будзе, от Мікалай Сьцяпанавіч помніць, як давялося мне чытаць гэту прамову. Горача, душна, мундзір цісьне пад пахамі — проста сьмерць! Чытаю паўгадзіны, гадзіну, паўтары гадзіны, дзьве гадзіны… «Ну, думаю, дзякуй богу, засталося толькі яшчэ дзесяць балонак». А ў канцы ў мяне былі такія чатыры балонкі, што можна было зусім ня чытаць, і я разьлічыў іх выпусьціць. Значыць, засталося, думаю, усяго шэсьць. Але, уявеце, зірнуў мільгам уперад і бачу: у першым радзе сядзяць побач нейкі генэрал з стужкаю і архірэй. Небаракі адубелі з нуды, вылупліваюць вочы, каб не заснуць і ўсё-такі пнуцца паказаць на сваіх абліччах увагу і робяць вы-

  1. Літаральна — маці-карміліца; звычайна так называюць навучальную ўстанову, дзе скончаны курс навукі.