Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/68

Гэта старонка не была вычытаная

важне вышэйшага парадку, прычым больш за ўсё пападае таму, што мы больш за ўсё любім, г. зн. навуцы.

— Навука, дзякаваць богу, аджыла свой век, — гаворыць Міхал Тодаравіч з расстаноўкаю. — Яе песьня ўжо сьпета. Так-с. Чалавецтва пачынае ўжо адчуваць патрэбу замяніць яе чым-небудзь іншым. Вырасла яна на глебе забабонаў, ускормлена забабонамі і складае цяпер такую квінтэсэнцыю з забабонаў, як яе нябожчыцы бабулі: алхэмія[1], мэтафізыка[2] і філёзофія. І сапраўды, што яна дала людзям? Гэта-ж паміж вучонымі эўропейцамі і кітайцамі, што ня маюць ніякіх навук, розьніца самая мізэрная, часта знадворная. Кітайцы ня ведалі навукі, але што яны ад гэтага страцілі?

— І мухі ня ведаюць навукі, — кажу я, — але што-ж з гэтага?

— Вы дарэмна сярдуеце, Мікалай Сьцяпанавіч. Я-ж гэта кажу тут, паміж намі… Больш я асьцярожны, як вы думаеце, і ня буду гаварыць гэта публічна, крый божа!.. У масе жыве прыхамаць, што навукі і мастацтвы вышэй земляробства, гандлю, вышэй раместваў. Наша сэкта жыве з гэтых забабонаў, і ня мне з вамі руйнаваць іх. Крый божа!

За пасьянсам пападае на гарэхі і моладзі.

— Здрабнела цяпер наша публіка, — уздыхае Міхал Тодаравіч. — Не гавару ўжо аб ідэалах і іншае, але

  1. Алхэмія — навука, што імкнецца да ператварэньня недарагік мэталяў у дарагія.
  2. Мэтафізыка — навука, што вывучае сьвет надпачуцьцёвы.