Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

боку, напэўна, сьмешна выходзіла. Я сам час-часом бяру цяпер даўнейшыя апавяданьні, чытаю і дужа сьмяюся. Думаю: «вось як пісаў».

Так было гады тры-чатыры.

Але з другое паловы васьмідзесятых гадоў, крыху пад уплывам натуральнага росту асобы, крыху пад уплывам людзей, што ўжо ўбачылі ў ім будучага вялікага пісьменьніка, як, напрыклад, старога літаратара Д. В. Грыгаровіча, а сама больш пад уплывам нязвычайна панурага характару тагачаснае эпохі, настрой Чэхава і як чалавека наогул і як поэты рэзка мяняецца.

Поўны разгром рэволюцыйнае і нават проста лібэральнае грамадзкасьці, распад дваранства, упадніцтва інтэлігенцыі, малюнак поўнага зьбядненьня цёмнага, някультурнага, бяспраўнага сялянства, прагавітае драпежніцтва ў асяродзьдзі буржуазіі і, што панаваў над усім гэтым, дух дробнае, нікчэмнае абыватальшчыны, дух мяшчанства — не маглі не пакласьці свой сьлед на асобу і на творчасьць Чэхава.

Ад ягоных твораў гэтага пэрыоду тхне ня толькі глыбокай сур’ёзнасьцю, але тхне такою тугою, яны прасякнуты такім пачуцьцём бязвыходнасьці, бязуцешнасьці, што, менавіта, азнаёміўшыся я імі, у часткі крытыкі склалася думка, што Чэхаў — поэта- пэсымісты.

І захапленьне яго ў гэты час талстоўствам, з адмаўленьнем навукі, мастацтва, культуры — усяго таго, што мы называем прогрэсам, захапленьне тэорыяй «малых