Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/70

Гэта старонка не была вычытаная

Калі б мяне запыталі, што мне не падабаецца ў цяперашніх маіх вучнях, дык я адказаў-бы на гэта не адразу і ня шмат, але з пэўнасьцю. Недахопы іх я ведаю, і мне загэтым няма патрэбы перабіраць туман агульных месц. Мне не падабаецца, што яны кураць тытун, ужываюць сьпірытусовыя напіткі і позна жэняцца; што яны бесклапотныя і часта абыякія да таго, што не зважаюць на галодных у сваім асяродку і ня плацяць даўгі ў т-ва дапамогі студэнтам. Яны ня ведаюць новых моў і няправільна гавораць па-руску; не далей, як учора, мой товарыш гігіеністы скардзіўся мне, што яму даводзіцца чытаць у два разы болей, бо яны дрэнна ведаюць фізыку і зусім незнаёмы з мэтэоролёгіяй. Яны ахвотна падпадаюць уплыву пісьменьнікаў найноўшага часу, нават ня лепшых, але зусім абыякія да такіх клясыкаў, як, прыкладам, Шэксьпір, Марк Аўрэлі[1], Эпіктэт[2] альбо Паскаль[3], і ў гэтым няўменьні адрозьніваць вялікае ад малога найбольш за ўсё відаць іх жыцьцёвая непрактычнасьць. Усе цяжкія пытаньні, што маюць больш або менш грамадзкі характар (напрыклад, перасяленчае), яны вырашаюць падпіснымі лістамі, але ня шляхам навуковага досьледу і вопыту, хоць апошні шлях расходзіцца ў поўным іх распараджэньні і найбольш адпавядае іх пры-

  1. Марк Аўрэлі (121–180) — рымскі імпэратар і філёзоф.
  2. Эпіктэт — філёзоф; жыў у канцы I і ў пачатку II в. хрысьц. эры.
  3. Паскаль — (1623–1662) — славуты францускі матэматык і філёзоф.