Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

— Пацешныя трапляюцца суб’екты, — гаворыць Міхал Тодаравіч. — Учора прыходжу я да нашага Ягора Пятровіча і застаю тамака студыëза, з вашых-жа мэдыкаў, трэцяга курсу, здаецца. Твар… у дабралюбаўскім стылі, на ілбе пячаць удумлівасьці. Разгаварыліся. «Гэткія вось справы, кажу, малады чалавек. Чытаў я, кажу, што якійсьці немец — забыўся яго прозьвішча — здабыў у чалавечых мазгох новы алькалёід ідыëтын». Што-ж вы думаеце? Паверыў і нават твар яго выцягнуўся ў пашане: знай, той казаў, нашых! А то надоечы прыходжу я ў тэатр. Саджуся. Якраз перада мною ў наступным радзе сядзяць нейкіх два: адзін «з насіх» і, як відаць, юрысты, другі, лахматы — мэдык. Мэдык п’яны, як шавец. На сцэну — нуль увагі. Толькі дрэмле ды носам дзёўбае. Але як толькі які-небудзь актор пачынае ўголас чытаць монолёг або проста падыме голас, мой мэдык уздрагвае, штурхае свайго суседа ў бок і пытаецца: «Што ён гаворыць? Шля-я-хетна?» — Шляхетна, — адказвае «з насіх» — «Бррава! раве мэдык. Шлях-етна! Брава!» Ён, бачыце, дубіна п’яная, прышоў у тэатр не па мастацтва, а па шляхетнасьць. Яму шляхетнасьць патрэбна.

А Кася слухае і сьмяецца. Рогат у яе нейкі дзіўны: удыханьні шпарка і рытмічна правільна чаргуюцца з выдыханьнямі — падобна да таго, як быццам яна грае на гармоніку — і на твары пры гэтым сьмяюцца адны ўсяго ноздры. Я-ж упадаю у роспач і ня ведаю, што гаварыць. Раззлаваўшыся, я ўскакваю з месца і крычу: