Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/73

Гэта старонка не была вычытаная

— Замоўкніце, урэшце! Што вы сядзіцё тут, дзьве жабы, і атручваеце паветра сваім дыханьнем. Даволі!

І, не дачакаўшыся, калі яны скончаць гаварыць, зьбіраюся ісьці дамоў. Ды ўжо і час: адзінаццатая гадзіна.

— А я яшчэ пасяджу крыху, — кажа Міхал Тодаравіч.

— Дазваляеце, Кацярына Ўладзімераўна?

— Дазваляю, — адказвае Кася.

— Bene[1]. У такім разе загадайце падаць яшчэ бутэлечку.

Яны праводзяць мяне з сьвечкамі ў перадпакой, пакуль я апранаю футра, Міхал Тодаравіч гаворыць:

— У апошні час вы надта пахуднялі і састарэлі, Мікалай Сьцяпанавіч. Што вам? Хворыя?

— Так, хворы крыху.

— І ня лечыцца… — панура дадае Кася.

— Чаму-ж ня лечыцеся? Як можна так? Сьцеражонага, любы чалавек, бог сьцеражэ. Кланяйцеся вашым і прабачце, што ня бываю. Гэтымі днямі, перад ад’ездам за межы, прыду разьвітацца. Абавязкова! На наступным тыдні еду.

Выходжу я ад Касі раззлаваны, напуджаны гутаркамі пра маю хваробу і нездаволены сабою. Я сябе пытаю: сапраўды, ці не палячыцца ў каго-небудзь з таварышоў? І зараз-жа я ўяўляю, як таварыш, выслу-

  1. Добра.