Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

на баронскае прозьвішча: баронэса Рыткарт. Далей еду полем каля могілак, што ня робяць на мяне аніякага ўражаньня, хоць я хутка буду ляжаць на іх; потым еду лесам і зноў полем. Нічога няма цікавага. Пасьля двухгадзіннай язды, маю яснавяльможнасьць вядуць у ніжні паверх дачы і ўладжваюць яе ў невялікім, вельмі вясёленькім пакоі з блакітнымі шпалерамі.

Уночы падаўнейшаму бяссоньніца, але раніцою я ўжо не ўстаю і ня слухаю жонкі, а ляжу ў ложку. Я ня сплю, а знаходжуся ў санлівым стане, калі ведаеш, што ня сьпіш, але бачыш сны. У паўдні я ўстаю і саджуся па прывычцы за свой стол, але ўжо не працую, а забаўляю сябе францускімі кніжкамі ў жоўтых вокладках, што прысылае мне Кася. Вядома, было-б патрыотычней чытаць расійскіх аўтараў, але, прызнацца, я ня вельмі паважаю іх. Выключаючы двух-трох старыкоў, уся цяперашняя літаратура здаецца мне не літаратурай, а нечым накшталт саматужніцтва, што існуе толькі на тое, каб яго падахвочвалі, але зьнехаця карысталіся яго вырабамі. Самае лепшае з саматужніцкіх вырабаў нельга назваць выдатным і нельга шчыра пахваліць яго без але; тое-ж самае трэба сказаць і аб усіх тых літаратурных навінках, што я прачытаў у апошнія 10-15 год; ніводнай выдатнай і не абыйдзешся без але. Разумна, шляхетна, але не таленавіта; таленавіта, шляхетна, але не разумна, або нарэшце — таленавіта, разумна, але не шляхетна.

Я не скажу, каб францускія кніжкі былі і таленаві-