Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

тыя, і разумныя, і шляхетныя. І яны не задавальняюць мяне. Але яны не такія нудныя, як расійскія, і ў іх не навіна знайсьці галоўны элемэнт творчасьці — пачуцьцё асабістай волі, чаго няма ў расійскіх аўтараў. Я ня помню ніводнай такой навінкі, дзе аўтар з першай-жа старонкі не падбаў-бы апутаць сябе ўсякімі ўмоўнасьцямі і контрактамі з сваім сумленьнем. Адзін баіцца гаварыць пра голае цела, другі зьвязаў сябе кругом псыхолёгічным аналізам, трэцяму патрэбна «цёплае стаўленьне да чалавека», чацьверты знарок гэтыя балонкі размазвае апісаньнямі прыроды, каб ня быць западазроным у тэндэнцыйнасьці[1]… Адзін хоча быць у сваіх творах абавязкова мешчанінам, другі абавязкова дваранінам і г. д. Наўмыснасьць, асьцярожнасьць, пільнасьць, але няма ні волі, ні мужнасьці пісаць, як хочацца, а значыцца, няма і творчасьці.

Усё гэта пра так званае прыгожае пісьменства.

Што-ж да расійскіх сур’ёзных артыкулаў, напрыклад, па соцыолёгіі, па мастацтву і інш., дык я ня чытаю іх проста з-за нясьмеласьці. У дзяцінстве і юнацтве я чамусьці адчуваў страх перад швайцарамі і тэатральнымі капэльдынэрамі, і гэты страх застаўся ў мяне дагэтуль. Я і цяпер баюся іх. Кажуць, здаецца страшным толькі тое, што незразумела. І сапраўды, вельмі цяжка зразумець, чаго швайцары гэта-

  1. Тэндэнцыйнасьць — староньняя думка, што стараюцца абараніць; звычайна гэга які-небудзь погляд аўтара літаратурнага твору.