Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

кія ганарыстыя, напышныя і надзвычайна няветлівыя. Чытаючы сур’ёзныя артыкулы, я адчуваю гэткі-ж самы няпэўны страх. Нязвычайная паважнасьць, гульлівы генэральскі тон, абыходжаньне за панібрата з замежнымі аўтарамі, уменьне паважна пераліваць з пустога у парожнае — усё гэта мне незразумела, страшна і ўсё гэта непадобна да сьціпласьці і джэнтльменскага тону, да чаго я звык, чытаючы нашых пісьменьнікаў — дактароў і прыродазнаўцаў. Ня толькі артыкулы, але мне цяжка чытаць нават пераклады, што робяць або рэдагуюць рускія сур’ёзныя людзі. Фанабарысты, ласкавы тон прадмоў, вялікая колькасьць заўваг ад перакладчыка, што перашкаджаюць мне сабраць увагу, пытаньні і sic[1] у дужках, раскіданыя шчодрым перакладчыкам па ўсім артыкуле або кнізе, здаюцца мне замахамі і на асобу аўтара і на маю чытацкую самастойнасьць.

Неяк раз я быў запрошаны экспэртам у акруговы суд; у антракце адзін з маіх таварышоў-экспэртаў зьвярнуу маю ўвагу на грубыя дачыненьні прокурора да падсудных, а сярод тых былі і дзьве інтэлігентныя жанчыны. Мне здаецца, я ані не павялічваў, адказаўшы таварышу, што гэтыя дачыненьні ня грубей за тыя, што існуюць у аўтараў сур’ёзных артыкулаў, за іх дачыненьні адзін да аднаго. Сапраўды, яны гэтак грубыя, што пра іх можна гаварыць толькі з цяжкім пачуцьцём. Адзін да аднаго і да тых пісьменьнікаў, каго

  1. Так! Звычайна гэта слова ўстаўляецца, калі хочуць падкрэсьліць якую-небудзь хібу аўтара.