Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

яны крытыкуюць, яны ставяцца або залішне пачціва, не шкадуючы сябе, або-ж, наадварот, гнібяць іх куды сьмялей, як я ў гэтых запісках і думках свайго будучага зяця Гнэккера. Абвінавачаньні ў неасуднасьці, у нечыстаце замераў і нават у рознай крымінальшчыне звычайна аздабляюць сур’ёзныя артыкулы. А гэта ўжо, як любяць казаць у сваіх артыкульчыках маладыя дактары, ultima ratio[1]. Такія адносіны канечне павінны адлюстравацца на норавах маладога пакаленьня, тых, хто піша, і таму я зусім ня дзіўлюся, што ў тых навінкак, што прыдбала ў апошнія 10-15 гадоў наша прыгожае пісьменства, героі п’юць шмат гарэлкі, а гераіні ня зусім цнотныя.

Я чытаю францускія кніжкі і паглядаю ў вакно, што адчынена; мне відаць зубчыкі майго агародчыка, два-тры худзенькія дрэўцы, а там далей за агародчыкам дарога, поле, потым шырокая паласа хваёвага лесу. Часта я любуюся, як нейкія хлопчык і дзяўчынка, абое белавалосыя і абшарпаныя, караскаюцца на агародчык і сьмяюцца з маёй лысіны. У іх бліскучых вочках я чытаю: «ідзі, лысы!» Гэта бадай што адзіныя людзі, каму няма ніякай справы ні да маёй славутасьці, ні да годнасьці.

Наведвальнікі цяпер бываюць у мяне ня кожны дзень. Спамяну толькі пра наведваньні Мікалая і Пётры Ігнатавіча. Мікалай прыходзіць да мяне звычайна ў сьвята, як быццам з патрэбаю, але болей

  1. Тут у сэнсе — „апошняе слова навукі“.