Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

спраў» як быццам сьцьвярджае правільнасьць гэтае думкі.

Толькі дзевяностыя і дзевяцісотыя гады маглі, ды і то яшчэ не ва ўсіх, парушыць гэту рэпутацыю. У гэтыя гады пад уплывам зьмены соцыяльных умоў жыцьця, ажыўленьня гандлёва-прамысловага жыцьця краіны, узмацненьня буржуазіі, тае клясы, з якой паходзіць і сам Чэхаў, і ўзмацненьня ў сувязі з гэтым лібэральна-дэмократычнага настрою сярод інтэлігенцыі, пачынаюць зьяўляцца бадзёрыя ноткі. І яны што далей, то ўсё мацней пачынаюць гучэць.

Смутку і цяпер яшчэ шмат у тым, што выходзіць з-пад пяра Чэхава. Калі ён гаворыць пра дваранства і пра інтэлігенцыю, мы зноў бачым даўнейшага Чэхава, нават яшчэ больш рэзка і адмоўна настроенага. Але ужо іначай малюе ён буржуазію цяпер, зьвязваючы, як відаць, з ёю свае надзеі на будучыню; пачынае глыбока верыць у тое, што жыцьцё палепшае, палепшае хутка, ледзь не сягоньня-заўтра, і нават пэўна паказвае, хто-ж, паягонаму, дасьць краіне гэту лепшую будучыню. «Я веру ў паасобных людзей, — піша ён у 1898 г., — я бачу ратунак у паасобных людзях, раскіданых у Расіі усюды, — інтэгіленты яны, або мужыкі, — у іх сіла, хоць іх і мала».

Гэты погляд Чэхава, што зьвязвае ўсе яго надзеі на будучыню ня з клясавым змаганьнем, а з асобным чалавекам, як ня трэба лепш характарызуе яго, як інтэлігента з ліберальна-буржуазнага лягеру. Гэта-