Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

затым, каб пабачыцца. Прыходзіць ён дужа пад мухаю, чаго з ім ніколі ня бывае зімою.

— Што скажаш? — пытаю я, выходзячы да яго ў сенцы.

— Ваша яснавяльможнасьць! — кажа ён, прыціскаючы руку да сэрца і гледзячы на мяне з захапленьнем. — Ваша яснавяльможнасьць! Пакарай мяне бог! Забі гром на гэтым месцы! Гаўдэамус ігітур ювэнэстус![1].

І ён прагна цалуе мяне ў плечы, у рукавы, у гузікі.

— Усё у нас там добра? — пытаюся я ў яго.

— Ваша яснавяльможнасьць! Як перад шчырым…

Ён ня спыняе бажыцца бяз усякай патрэбы, хутка абрыдае мне, і я пасылаю яго ў кухню, дзе яму даюць папалуднаваць. Пётра Ігнатавіч прыяжджае да мяне таксама ў сьвята знарок таго, каб ведаць і падзяліцца са мною думкамі. Сядзіць ён у мяне звычайна ля стала, сьціплы, чысьценькі, разважлівы, не адважваючыся пакласьці нага за нагу, або абаперціся на стол; і ўвесь час ён ціхім, роўным галаском, гладка і кніжна расказвае мне розныя, на яго думку, вельмі цікавыя і пікантныя навіны, вычытаныя ім з часопісаў і кніжак. Усе гэтыя навіны падобны адна на адну і зводзяцца да аднаго тыпу: адзін француз зрабіў вынаходку, другі — немец выкрыў яго, даказаўшы, што гэта вынаходка была яшча зроблена ў 1870 годзе нейкім амэрыканцам, а трэці — таксама немец, пера-

  1. Студэнцкая старая песьня: „Будзем вясёлыя, сябры“.