Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/81

Гэта старонка не была вычытаная

хітрыў абодвых, даказаўшы ім, што абодвы яны здурэлі, палічыўшы пад мікроскопам галачкі паветра за цёмны пігмэнт[1]. Пётра Ігнатавіч, нават калі хоча расьсьмяшыць мяне, расказвае доўга, дакладна, нібы абараняе дысэртацыю, з падрабязным пералічэньнем літаратурных крыніц, чым ён карыстаўся, стараючыся не памыляцца ні ў ліках, ні ў нумарох часопісаў, ні ў іменьнях, прычым кажа ня проста Пці, а абавязкова Жан-Жак Пці[2]. Здараецца, што ён застаецца ў нас палуднаваць, і тады на працягу ўсяго полудню ён расказвае тыя-ж пікантныя гісторыі, што наводзяць сум на ўсіх, хто палуднуе. Калі Гнэккер і Ліза пачынаюць пры ім гаварыць аб фугах і контра-пунктах, пра Брамса і Баха, дык ён сьціпла ўтароплівае вочы і саромеецца; яму сорам, што ў прысутнасьці такіх сур’ёзных людзей, як я і ён, гавораць аб такіх нікчэмнасьцях.

З цяперашнім маім настроем даволі пяці хвілін, каб ён абрыдаў мне гэтак, як быццам я бачу і слухаю яго цэлую вечнасьць. Я ненавіджу небараку. Ад ціхага, роўнага голасу і кніжнай мовы я сохну, ад апавяданьняў тупею… Ён ставіцца да мяне з самымі добрымі пачуцьцямі і гаворыць са мною толькі таму, каб дагадзіць мне, а я адплачваю яму тым, што наўсторч гляджу на яго, нібы хачу яго загіпнозаваць,

  1. Матэрыя, што афарбоўвае каморкі організму.
  2. Ж.-Ж. Пці — напэўна, гэта вядомы францускі хірург Ж. Пці (1674–1750).