Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/85

Гэта старонка не была вычытаная

— Гэтыя грошы, мой дружа, заслугоўваюць больш сур’ёзнага абыходжаньня з імі. Яны прыдбаны добрым чалавекам, сумленнаю працаю.

— Пра гэта вы ўжо гаварылі мне. Ведаю.

Спачатку мы едзем полем, потым хваёвым лесам, што відзён з майго вакна. Прырода па-даўнейшаму здаецца мне прыгожаю, хаця нячысьцік і шэпча мне, што ўсе гэтыя хвоі і елкі, птушкі і белыя хмаркі на небе праз тры або чатыры месяцы, калі я памру, не заўважаць маёй адсутнасьці. Касі падабаецца кіраваць каня і прыемна, што надвор’е добрае і што я сяджу побач з ёю. Яна ў добрым настроі і не гаворыць мне наперакор.

— Вы вельмі добры чалавек, Мікалай Сьцяпанавіч, — кажа яна. — Вы рэдкі экзэмпляр, і няма такога актора, што змог-бы сыграць вас. Мяне або, напрыклад, Міхала Тодаравіча сыграе нават дрэнны актор, а вас ніхто. І я вам зайздрошчу, вельмі зайздрошчу! От я — што я гэтакае? Што?

Яна хвіліну думае і пытае мяне:

— Мікалай Сьцяпанавіч, я-ж адмоўнае зьявішча? Так?

— Так, — адказваю я.

— Гм… Што-ж мне рабіць?

Што адказаць ёй? Лёгка сказаць «працуй» або «раздай сваю маемасьць бедным», або «пазнай самога сябе», і таму, што гэта лёгка сказаць, я не ведаю, што адказаць ёй.

Мае таварышы тэрапэўты, калі вучаць лячыць,