Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/86

Гэта старонка не была вычытаная

раяць «індывідуалізаваць кожны асобны выпадак». Трэба паслухаць гэтай парады, каб пераканацца, што сродкі, якія рэкомэндуюцца ў падручніках за самыя лепшыя і карысныя для шаблёну, бываюць зусім нявартнымі ў асобных выпадках. Тое-ж самае і ў моральнай немачы.

Але адказаць што-небудзь трэба, і я кажу:

— У цябе, мой дружа, надта шмат вольнага часу. Табе трэба заняцца чым-небудзь. Сапраўды, чаму табе зноў не астацца ў акторкі, калі ёсьць здольнасьць?

— Не магу.

— Тон і манера ў цябе гэтакія, як-бы ты ахвяра. Гэта мне не падабаецца, дружа мой. Сама ты вінавата. Успомні, ты пачала з таго, што пакрыўдзілася на людзей і на парадкі, але нічога не зрабіла, каб тыя і другія сталі лепшыя. Ты не змагалася з благім, а стамілася, і ты ахвяра не барацьбы, а свайго бясьсільля. Ну, пэўне, тады ты была маладая, неспрактыкаваная, цяпер-жа ўсё можа пайсьці іначай. Сапраўды, аставайся! Будзеш ты працаваць, служыць сьвятому мастацтву…

— Ня хітруйце, Мікалай Сьцяпанавіч, — перапыняе мяне Кася. — Давайце раз назаўсёды ўмовімся: будзем гаварыць пра актораў, пра акторак, пісьменьнікаў, але пакінем у спакоі мастацтва. Вы надзвычайны, рэдкі чалавек, але не настолькі разумееце мастацтва, каб сумленна лічыць яго сьвятым. Да мастацтва ў вас няма ні чуцьця, ні слыху. Усё жыцьцё вы былі за-