Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

каёўка, што слугуе нам, чуе яшчэ няпрыемны, бразкатлівы сьмех, якім у водэвілях сьмяюцца генэралы: хе-хе-хе…


V

Бываюць жудасныя ночы з громам, маланкаю, дажджом і ветрам, што ў народзе называюцца вераб’інымі. Адна якраз такая самая вераб’іная ноч была і ў маім асабістым жыцьці…

Я прасынаюся пасьля паўночы і раптам усхопліваюся з пасьцелі. Мне чамусьці здаецца, што я зараз раптоўна памру. Чаму здаецца? У целе няма ніводнага такога адчуваньня, што паказвала-б на хуткі канец, але душу маю сьціскае такі жах, як-бы я раптам убачыў вялізарнае злавеснае зарава.

Я хутка запальваю агонь, п’ю ваду проста з карафінкі, потым борзда іду да адчыненага вакна. Надвор’е на дварэ надзвычайнае. Пахне сенам і нечым яшчэ вельмі добрым. Відаць мне зубчыкі агародчыку, сонныя худзенькія дрэўцы ля вакна, дарога, цёмная паласа лесу; на небе спакойна, дужа яркі месяц і ніводнай хмаркі. Цішыня, не зварухнецца ніводзін ліст. Мне здаецца, што ўсё глядзіць на мяне і прыслухоўваецца, як я буду паміраць…

Жахліва. Зачыняю вакно і бягу да пасьцелі. Мацаю ў сябе пульс і, не знайшоўшы на руцэ, шукаю яго ў скронях, потым у падбародку і зноў на руцэ, і ўсё гэта ў мяне халоднае, сьлізкае ад поту. Ды-