Старонка:Нудная гісторыя (1931).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

кага мы і ведаем Чэхава ў апошнім фармаваньні ягонае ідэолёгіі, ягонага сьветапогляду.

Пэрыод «бяздумнага сьмеху», пэрыод інтэлігенцкае тугі і смутку і пэрыод абуджэньня бадзёрых поглядаў, сьветлых надзей з духам інтэлігенцкага-ж лібэральна-буржуазнага дэмократызму, што, вядома, абумоўліваўся ягонай клясавай псыхолёгіяй, — вось той шлях, што прайшоў Чэхаў у гісторыі разьвіцьця сваёй ідэолёгіі і, у сувязі з гэтым, сваёй творчасьці, шлях, вызначаны намі, вядома, у самых грубых і схэматычных асадках.

Творы, зьмешчаныя ў гэтым зборніку, паводле іхнага характару і паводле часу іх стварэньня трэба аднесьці да другога з гэтых пэрыодаў, а яшчэ лелш іх зьмясьціць на мяжы паміж другім і трэцім пэрыодамі.

Сам Чэхаў толькі адно з гэтых апавяданьняў назваў «Нуднаю гісторыяй», але, чытаючы іх, вельмі лёгка пераканацца, што гэтая назва адпавядае ўсім ім.

Але-ж разуменьне «нуда» ў гэтым выпадку, будзе бадай занадта мяккім. Бяскрайным сумам, нечым беспрасьветным і бязвыхадным вее ад таго жыцьця, што паказана ў гэтых апавяданьнях.

Стары профэсар у «Нуднай гісторыі» дайшоў вялікай навукі ў сваёй спэцыяльнасьці, мэдыцыне, мае найвялікшы аўторытэт у сваіх таварышоў, што разам працуюць, і ў слухачоў-студэнтаў, узнагароджаны гэткаю безьліччу ордэнаў, што яго, жартуючы, завуць іканастасам. Тады як ён, калі стрэне жывое, а ня